Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў беларускага супраціву

20 жніўня 2008 года на волю выйшлі апошнія палітвязні Аляксандр Казулін, Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Відавочна, што іх вызваленне непасрэдна звязанае з запланаванымі на верасень парламетскімі выбарамі і знешняй "дэмакратызацыяй" рэжыму. Чакайма на новыя рэпрэсіі напрыканцы верасня.

На самой справе ў Беларусі застаюцца яшчэ 10 палітвязняў. Бо «абмежаванне волі», прызначанае падсудным на «Працэсе 14-ці», таксама з'яўляецца вельмі суровай мерай пакарання.

Нагадаем, што яшчэ па некалькіх крымінальных справах у дадзены момант вядуцца следчыя мерапрыемствы.



Андрэй Кім ВЫЗВАЛЕНЫ

Моладзевы актывіст. Быў затрыманы падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня 2008 года. 22 красавіка 2008 года судом Цэнтральнага раёна пакараны 1.5 гадамі турмы па артыкулу «гвалт альбо пагроза гвалту супрацоўніку міліцыі» (арт. 364 КК РБ). Суддзя - Алена Ільіна.


Сяргей Парсюкевіч ВЫЗВАЛЕНЫ

Віцебскі прадпрымальнік. Асуджаны да 2.5 год пазбаўлення волі за нібыта "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі" (арт. 364 КК РБ). Суддзя – Уладзімер Аўдзеенка.

Раней ён быў затрыманы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту. 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе як быў начальнікам судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.


Аляксандр Казулін ВЫЗВАЛЕНЫ

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і экс-кандыдат на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

25 сакавіка 2006 года падчас разгону апазіцыйнага мітынгу Казулін быў затрыманы праваахоўнымі органамі. 13 ліпеня 2006 года Казулін судом Маскоўскага раёна Менску прызнаны вінаватым у злосным хуліганстве, а таксама ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, і асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (арт. 339, частка 2 КК і 342, частка 1).


Аляксандр Здвіжкоў ВЫЗВАЛЕНЫ

18 снежня 2008 года журналіст газеты "Згода" Аляксандр Здвіжкоў быў пакараны трыма гадамі калоніі за карыкатуры на Мухамеда (арт. "распальванне міжнацыянальнай варажнечы"). Да таго малюнкі былі перадрукаваныя ў 143 выданнях 56 краінаў свету.


Андрэй Клімаў ВЫЗВАЛЕНЫ

Апазіцыйны лідэр.

2-га жніўня 2007 года атрымаў 2 гады строгага рэжыму за артыкул «Revolution forever или как правильно свежевать цыганского кабана в год свиньи», змешчаны ў інтэрнэце. Суд Цэнтральнага раёна Менску палічыў яго вінаватым у распаўсюджванні заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу.

Зараз "Палітычны рэцыдывіст" адбывае сваё трэцяе крымінальнае пакаранне за палітычную дзейнасць.


Мікалай Статкевіч ВЫЗВАЛЕНЫ

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі.

Крымінальную справу супраць Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца следчы камітэт распачаў пасля падзеяў 18 і 19 кастрычніка 2004 году, калі на Кастрычніцкую плошчу выйшлі тысячы людзей у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму аб павелічэнні тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі.

31 траўня 2005 года ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе "арганізацыя групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК РБ), Статкевіч і Севярынец былі асуджаныя да трох гадоў абмежавання волі. У сувязі з абвешчанай у гонар 50-годдзя Перамогі амністыі, тэрмін пакарання быў скарочаны на год.


Павал Севярынец ВЫЗВАЛЕНЫ

Адзін з лідэраў Маладога фронту. Каардынатар грамадскага аб'яднання "Хрысціянская Ініцыятыва".

Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі 18-19 кастрычніка 2004 года ў Менску масавых несанкцыянаваных выступаў супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. 31 траўня суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў яму і Статкевічу тры гады абмежавання волі ("арганізацыя групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", арт. 342 КК РБ). У сувязі з амністыяй гэты тэрмін скарочаны на год.


Зміцер Дашкевіч ВЫЗВАЛЕНЫ

Лідэр Маладога Фронту.

Суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў Зміцера Дашкевіча да 1,5 год калоніі агульнага рэжыму па артыкулу 193-1 КК РБ "Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".


Артур Фінькевіч ВЫЗВАЛЕНЫ

Лідэр Маладога фронту.

10 траўня 2006 года суд Першамайскага раёна Менску прысудзіў Артуру Фінькевічу 2 гады абмежавання волі (так званая "хімія") за палітычныя графіці.

Артур быў затрыманы ў Менску ўначы 30 студзеня 2006 года па абвінавачванні ў нанясенні на сцяну надпісаў "Мы хочам новага!", "Дастаў!", і два месяцы, пакуль ішло следства, яго дзеянні кваліфікаваліся як злоснае хуліганства (ч.2, арт.339 КК РБ). Аднак 10 траўня 2006 года, на другім судовым паседжанні, абвінавачванні ў "наўмысным пашкоджанні маёмасці" былі знятыя, паколькі сума шкоды прадстаўнікамі камунальных служб была паменшаная да 2 мільёнаў 207 тысяч беларускіх рублёў.

20 снежня 2007 года Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.


Кацярына Садоўская ВЫЗВАЛЕНА

Праваабаронца.

Падчас ператрусу ў кватэры пенсіянеркі Кацярыны Садоўскай знайшлі ліст, дзе Лукашэнка абвінавачвацца ў парушэннях Канстытуцыі і названы "монстрам". На падставе гэтага неадпраўленага ліста Ленінскім райсудом Садоўскай асуджаная да двух год калоніі агульнага рэжыму "за абразу Лукашэнкі".

Незадоўга да суду хворая на дыябет Садоўская перанесла анкалагічную аперацыю, дома застаўся муж-інвалід.


Мікалай Аўтуховіч і Юрый Леонаў ВЫЗВАЛЕНЫЯ

Ваўкавыскія прадпрымальнікі.

Як толькі Аўтуховіч і Леонаў пачалі актыўна дзейнічаць як лідэры прадпрымальніцкага руху, былі абвінавачаныя ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" і суджаныя да 3,5 год калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Каментарыі (31)

# СМЕРТЬ ДЕБИЛАМ
03.09.2008 07:01

С интересом открыл для себя сию рубрику - "Репрессии". Про репрессии тут очень мало, а жаль. Вообще Вы даже приблизительно не знаете смысла слова РЕПРЕССИЯ, но быдла, высунувшего свое свиное рыло для обсуждения этой темы много. СОВА - рогатое быдло из Украины пусть лижет одно место своему прыщавому президенту и не квакает из своего болота. А остальным советую, - не тратьте время на полемику, так как проблемы, которая здесь описывается, просто НЕТ. Ивана и Олега понимаю.

Дадаць каментарый