10:31 31.08.2008
БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараў
Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.
"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.
Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Нагадаем, 31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.
Няўдзел кандыдатаў ад Партыі БНФ павялічыць колькасць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў лічба такіх акругаў ужо склала 12 з 110-ці.
Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае - выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання. У такіх умовах, на думку гамельчукоў, прысутнасць апазіцыйных кандыдатаў у бюлетэнях патрэбная толькі ўладам для стварэння бачнасці дэмакратыі.
Паводле БелаПАН, Нашай Нівы





Каментарыі (3)
31.08.2008 14:23
Правильне рішення, використать можливість для пропаганди а участі у наперед сфальшованих виборах--не брати!
01.09.2008 14:50
"БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараў" - Ну и ЙУХ зь вамi !!! Кому вы нужны?
02.09.2008 12:18
Калі БНФ здыме сваех кандыдатаў, то магчыма ўжо зараз уявіць прамову прэзідэнта:
"Ім была прадстаўлена магчымазць, але са всайго боку яны вырашылі не пазорыцца, каб не хто не бачыў іхнягя правалу."
Ці добра гэта???
Дадаць каментарый