11:27 29.08.2008
Крымінальная справа супраць салігорскага МФ

У актывістаў Салігорскай філіі МФ Івана і Ільля Шылаў, Хрысьціны Самойлавай, Андруся Тычыны і Глеба Сноркіна з санкцыі пракурора прайшлі ператрусы.
Як заявілі міліцыянты, вобшукі праводзіліся з нагоды ўзбуджанай крымінальнай справы (арганізацыя масавых беспарадкаў).
У маладых людзей былі сканфіскаваны матэрыялы і вінчэстэры ад кампутараў.
Моладзевыя актывісты зьвязваюць нечаканыя вобшукі з прыездам у Салігорск высокапастаўленых асобаў, у тым ліку прэзыдэнта, на Дзень горада, які будзе сьвяткавацца празь некалькі дзён.
Паводле прэс-службы МФ





Каментарыі (2)
29.08.2008 18:43
спадзяюся, яны хоць паспелі прыгатавацца да шухеру...
30.08.2008 14:17
трымайцеся.
Дадаць каментарый