13:06 30.08.2008

Грузія разарвала дыпляматычныя стасункі з Расеяй

Пра гэта афіцыйна паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ: «Мы атрымалі адпаведныя інструкцыі, ‑‑ сказаў ён, ‑‑ прынятае рашэньне зьяўляецца канчатковым».

Усе грузінскія дыпляматы пакінуць Маскву ўжо ў суботу.

Застанецца ў Маскве працаваць толькі консульства, паколькі паводле Венскай канвэнцыі разарваньне дыпляматычных стасункаў не азначае аўтаматычнае спыненьне консульскіх дачыненьняў, кажа Вашадзэ.

Дадаць каментарый