13:30 28.08.2008
Саакашвілі: Калі Еўропа змірыцца, Расея паўторыць гэта

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію нямецкай газэце «Bild» паведаміў, што пад абаронай расейскіх войскаў апалчэнцы нападалі на грузінскія вёскі, займаліся вымагальніцтвам і марадзёрствам.
- Спадар прэзыдэнт, Расея прызнала незалежнасьць двух мяцежных грузінскіх правінцый, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Супраціў магчымы?
- Не, калі ваеннымі сродкамі, то ў нас няма ніякіх шанцаў. Расея самавольна і сілавым шляхам зьмяняе межы Эўропы. Калі Эўропа з гэтым зьмірыцца, у далейшым Расея паспрабуе паўтарыць гэта.
- У ноч на 8 жніўня пачалася вайна паміж Грузіяй і Расеяй. І сусьветная грамадзкасьць усё яшчэ задаецца пытаньнем, хто яе пачаў.
- Ня мы. Расея, рыхтуючыся да ўварваньня, месяцамі сьцягвала войскі да нашых межаў. Той ноччу артылерыя некалькі гадзін абстрэльвала нашы войскі. Мы выконвалі перамір'е. Толькі калі рускія танкі ўвайшлі ў Паўднёвую Асэтыю, мы задзейнічалі артылерыю.
- І пры гэтым Цхінвалі, сталіца Паўднёвай Асэтыі, апынулася амаль цалкам разбуранай.
- Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. З высокадакладных ізраільскіх артылерыйскіх прылад мы абстрэльвалі будынак ураду і некаторыя пазыцыі сэпаратыстаў. Затым грузінскія войскі ўвайшлі ў горад. Пасьля гэтага рускія ўстроілі дывановае бамбаваньне Цхінвалі. У нас проста няма зброі, здольнай нанесьці такія разбурэньні. 80% зь іх на сумленьні рускіх.
- Чаму перад ужываньнем артылерыі вы не праінфармавалі НАТА?
- Таму што я ніколі ня думаў, што баявыя дзеяньні прымуць падобны размах. Калі мне паведамілі аб рускіх танках у нашай мяжы, я патэлефанаваў нашаму міністру абароны, які знаходзіўся ў водпуску ў Марбэлье. Ён сказаў, каб я не паддаваўся паніцы. Праз дзень ён вярнуўся. Але толькі пасьля таго, як я накрычаў на яго ў тэлефон: "Вяртайся хутчэй!"
- Ці чакалі вы ўмяшаньня НАТА?
- Я ніколі не разьлічваў на тое, што НАТА пашле свае войскі. Але мне хацелася, каб на дапушчальную мяжу яно паказала Расеі раней.
- Вы задаволеныя рэакцыяй канцлера Меркель на крызіс?
- Яна выказалася вельмі ясна і знайшла цьвёрдыя словы ў адрас Расеі. Яна ведае, якія рускія. Бо яна жыла сярод іх. Ёй вядома, што хлусьня для іх – гэты нармалёвы сродак камунікацыі і што яны могуць быць вельмі жорсткімі.
- 1 верасьня ў Брусэлі адбудзецца саміт ЭС, прысьвечаны каўказскаму крызісу. Вы прыедзеце?
- Не, калі я пакіну Грузію, рускія перакрыюць нашу паветраную прастору і перашкодзяць майму вяртаньню ў краіну. Аднак я чакаю ад гэтага саміту адназначнага выказваньня ЭС, што ён і далей будзе стаяць на боку Грузіі. Тое ж самае датычыцца нашага чалецтва ў НАТА.
- Ці зьдзейснілі рускія вайскоўцы злачынствы?
- Так, пад абаронай расейскіх войскаў апалчэнцы нападалі на грузінскія вёскі, займаліся вымагальніцтвам і марадзёрствам. У нас ёсць паведамленьні аб катаваньнях і масавых згвалтаваньнях. Гавораць, што людзей хавалі жыўцом.
- Расейскія ўлады вінавацяць у ваенных злачынствах грузінскія войскі.
– Гэтага яны ніколі не змогуць даказаць, у гэтым я ўпэўнены.
- Ці быў нейкі момант, калі вы моцна спалохаліся?
- Я вельмі нэрваваўся. І нярвуюся дагэтуль. Але страху не было. У нейкі момант я сказаў свайму ўраду: "Рускія ідуць на Тбілісі. Калі жадаеце, можаце зьяжджаць". Але ўсё засталіся. Мы не баімся.





Каментарыі (4)
28.08.2008 22:07
Дадай свой голас у падтрымку Грузii (цi Крэмля:) ды каментуй кали жадаешь
Оставь свой голос в поддержку Грузии (или Кремля:) и добавь комментарий если считаешь нужным.
http://georgia-vs-russia.com/
Перадай спасылку сябру.
Дай ссылку другу.
Можаш галасавать шмат раз, але толькi праз некалькi гадзiн.
01.09.2008 12:47
Нiкто нiкога не перамог.
Толькi Саакашвiлi вар'ят, памылка ЗША.
02.09.2008 19:55
Отдаю голос против СаакаШвили (против Грузии ничего не имею). Этот дебил пошел против самого святого - выбора народа, права на самоопределение. Он первый начал войну в день открытия олимпиады. Этот ублюдок должен попасть в черный список любого народа.
03.09.2008 09:12
Спасибо за ссылку, голосую против сукашвили :)
Дадаць каментарый