12:16 06.09.2008

Фальсіфікацыя выбараў як "мастацтва"

Фальсіфікатар выбараў у душы мастак. Нядзіўна, што ў гэтым "мастацтве" існуюць свае стылі і школы. Паспрабую разгледзець тры асноўных стыля фальсіфікацыі выбараў у РБ.

Стыль №1

Характэрны для старшынь камісій, якія думаюць не толькі аб сваім сённяшнім іміджы, але і аб тым часе калі рэжым рухне. Звычайна такі старшыня кіраўнік установы дзе знаходзіцца ўчастак для галасавання.

Для гэта стыля характэрна імкнне па максімуме арганізаваць папярэдняе галасаванне, тут у дапамогу "упаўнаважаныя" за фальсіфікацыю ад вертыкалі. Папярэдняе галасаванне, ідзе добра калі на тэрыторыі выбарчага ўчастку знаходзяцца Інтэрнаты, тут усё роўна якія: студэнцкія або працоўныя. Дастаткова тэлефанавання каменданту! Нашы людзі не столькі баяцца непрыемнасцяў, колькі маюць панічны страх перад магчымымі непрыемнасцямі.

Калі яўка на выбарчы ўчастак забяспечана на ўзроўні 40% і вышэй – брудная справа зроблена! У ноч з суботы на нядзелю, старшыня камісіі адзін або са сваім блізкім падзельнікам ускрываюць скрыню для папярэдняга галасавання і мяняюць бюлетэні. Такім чынам будзь то лукашэнка або кандыдат ад улады на выбарах у ПП НС, у дзень выбараў атрымоўвае фору ў 40% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Таму дзень выбараў - ужо не мае значэння. У такіх выпадках старшыня камісіі трымаецца ўпэўнена, не хавае вочы ад назіральнікаў. Прычым усё яго калегі ўпэўнены, што выбары сумленныя і справядлівыя. Пры такой схеме фальсіфікацый усе скрыні для галасавання высыпаюцца на стол, а старшыня камісіі дэманстратыўна змешвае бюлетэні на стале.

Да недахопаў такога метаду можна аднесці адносную недакладнасць патрабаванага выніку. У дзень выбараў можа прыйсці 40% ад ліку выбаршчыкаў і мінімальна прагаласаваць за патрэбнага кандыдата, тады канчатковы вынік будзе ні такі, як патрабуе начальства. Адзначу, што ў вялікіх гарадах рэальная яўка як правіла не перавышае 50% Таму дадзены метад даволі надзейны!

Стыль №2

Можна назваць архаічным. Характэрны для старых чыноўнікаў, якія "усё жыццё" старшынствуюць на дадзеным участку. Стыль заснаваны на ўкідзе выбарчых бюлетэней. Удзельнічаюць у гэтай афёры 3-4 чалавека (сам старшыня камісіі, сакратар камісіі, намеснік старшыні і які небудзь надзейны таварыш). Выбарчы ўчастак у не вялікім горадзе звычайна больш за 1000 выбаршчыкаў, ёсць людзі якія з года ў год не ходзяць на выбары па розных прычынах (хтосьці працуе за мяжой, хтосьці п'е і.г.д.). Сакратар камісіі ставіць за іх подпісы, а надзейны таварыш укідае бюлетэні ў выбарчую скрыню, калі гэтая скрыня застаецца без нагляду. Калі старшыня камісіі мае хоць трохі інтэлекту, то ён імкнецца “растусаваць” намаляваныя бюлетэні па розных скрынях (для папярэдняга галасаванні, для асноўнага галасавання і ў скрыню для выязнога галасавання, на такіх участках колькасць тых, хто прагаласаваў дома дастаткова вялікая)

На такіх участках назіральнік - вораг! Тут не даюць дадзеных аб папярэднім галасаванні і ніколі не скажуць колькі прагаласавала на дадзены момант часу, не бяруць назіральнікаў для абыхода квартэр з выязднымі скрынямі. Старшыня камісіі знаходзіцца ў стрэсавым стане, паводзіць сябе неадэкватна, ўвесь час нешта адзначае на аркушыку паперы. Усё змяняецца пры падліку галасоў, назіральніка нават могуць падпусціць у непасрэдную блізкасць да стала дзе лічаць галасы.

Дадзены метад не вельмі надзейны, і дае збой на непапулярных выбарах (мясцовыя Саветы ПП НС). Можна не дакінуць бюлетэняў і патрапіць у апалу да начальства.

Стыль №3

Найбольш папулярны. Старшыня выбарчай камісіі атрымоўвае ад «вертыкальнага» куратара лічбы! Людзі ідуць на ўчастак для галасавання, галасуюць . На ўчастку ствараецца максімальная бачнасць вольных выбараў. Аднак, назіральнік, які лічыць колькасць выдадзеных бюлетэняў – самы небяспечны вораг і будзе абавязкова выгнаны з участку.

Назіральніка на гарматны стрэл не падпусцяць да стала дзе лічаць бюлетэні.

Падчас падліку галасоў кожны з чальцоў камісіі атрымоўвае сваю стопочку бюлетэняў, ціха лічыць, запісвае вынікі на аркушыку паперы і перадае старшыне камісіі, той выдаляецца ў асобнае памяшканне (адсутнічае 10-15 хвілін) выходзіць і зачытвае вынікі. У дадзеным выпадку ўсе чальцы камісіі становяцца падзельнікамі, але звычайна чальцы камісіі не абмяркоўваюць вынікаў і імкнуцца не задумвацца.

На сённяшні дзень гэта самы надзейны метад фальсіфікацыі выбараў!


ales-chygir

Дадаць каментарый