11:46 02.09.2008

БУНТ-Ліда: графіці супраць школьнай рэформы

Напярэдадні святочнай школьнай лінейкі лідскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю супраць новаўвядзеннняў у сістэму сярэдняй адукацыі.

Каля лідскіх школаў з'явіліся графіці "Рэформа адукацыі - здзек з моладзі!", "Хачу ва ўніверсітэт, а не на завод!", "Не - падвойнаму выпуску!" і іншыя.

Улады хутка прарэагавалі на дзеянні моладзі - на раніцу бальшыня надпісаў была спешна замаляваная фарбаю. Таму актывісты паўтарылі акцыю графіці ў ноч на 1-га верасня. На гэты раз іх чакалі міліцыянты. Адна дзяўчына была затрыманая без складання пратакола.

Як вядома, ад гэтага навучальнага году ўступае ў сілу новы закон датычна сістэмы сярэдняй адукацыі. Беларуская школа вяртаецца да 11-гадовага навучання. Значна скарачаецца колькасць гадзінаў для вывучэння гуманітарных дысцыплін – гісторыі Беларусі, беларускай і замежных моваў, адмяняецца профільнае навучанне. У выніку ў школе стануць непатрэбнымі 10 тысяч настаўнікаў. На дадзены момант адсутнічаюць падручнікі з новымі праграмамі. Школьнікі, якія навучаліся паводле 12-гадовай праграмы і сёлета скончылі 10 класаў, змушаныя будуць за год прайсці праграму двух гадоў і наступным летам паступаць ва ўніверсітэт разам з тымі, хто скончыў школу яшчэ па 12-ці гадовай сістэме. Адпаведна, конкурс у ВНУ будзе вельмі высокім.

Бальшыня школьнікаў і іх бацькоў супраць новай рэформы. Аднак уладам, як заўжды, пляваць на меркаванне сваіх грамадзянаў.

Фотаздымкі:

Каментарыі (7)

# zmagarka
02.09.2008 12:02

малайцы :) віншую з пачаткам.

# prorok
02.09.2008 17:24

Протесты конечно правильные, НО, не всем же поступать в университеты, институты, подумайте сами, что будет если все поступят в университеты, кстати такая картина уже прослеживается в последние несколько лет, и что результат - невозможно нигде без опыта трудоустроиться, потому что нигде не берут на работу без опыта, выбирают по 2-3 месяца некоторые "работодатели", словом, как в космонавты, там выводы делайте сами!

# Алесь*
02.09.2008 20:57

мдееее... толькі тут як мінімум трафарэты патрэбны)) ці роўныя рукі)))

# navigatar
05.09.2008 10:58

а чаму вы супраць 11-цігодкі??
лепш 12? Смешна.

Не зразумеў першае графіці, што было вашай задумкі.

# baff
23.09.2008 21:20

представте себя на месте 11-ти классника.....
как вам конкурс умноженный на 2 ??

# Зьміцер
07.10.2008 23:55

Цікава, а хто ж пойдзе на "завод" працаваць? - Што гэта нам не патрэбна?

# Васіль
08.10.2008 01:12

2 Зьміцер- Мне гэтага не патрэбна. Вы калі жадаеце, то ідзіце. Нічога кепскага ў працы на заводзе няма, але я і мае сябрукі якія сканчаюць школу ў наступным годзе, на завод не хочуць. Па розных прычынах.

Дадаць каментарый