10:45 28.07.2008

Конкурс патрыятычных малюнкаў у Салігорску

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны угодкам прыняцьця дэклярыцыі аб незалежнасьці Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны.

Атмасфэра была сьвоточнай: музыка, усьмешкі, таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі - тое, што робіцца адметнасьцю конкурса.

-Гэта цудоўна, калі бачыш, што маленькія дзеці бяруць у рукі крэйду і далучаюцца да нас. Мы рады, што можам ствараць сьвята. - дзеліцца ўражаньнямі Хрысьціна Самойлава.

Як і абяцалі арганізатары,некаторыя аўтары былі адзначаны каштоўнымі прызамі: беларускімі кніжкамі, аўдыёкнігамі, саколкамі. Журы, у склад якога ўваходзілі вядомая паэтаса Ніна Ермалінская і маладафронтавец, рэдактар "Свабоднага Салігорску" Аляксей Валабуеў вызначылі лепшыя працы. Пераможцам, вось ужо другі раз, стаў Глеб Сандрас, навучэнец БДУ. Другое месца заняла праца "Князь Альгерд"(Шынкевіч Таццяна і Тарянік Аліна), трэцяе месца адпаведна выява "Пагоні".

Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе стрымана, правяраючы пашпарты ў тых, хто фатаграфаваў конкурс. Праз 5 хвілін пасьля завяршэньня, тэрмінова прыбыўшая спэцтэхніка ЖКГ змыла малюнкі.


Паводле saligorsk.org

Фотаздымкі:

Каментарыі (2)

# zmagarka
28.07.2008 10:51

зачотка :)
асабліва рыгору і яго напарніку :)

# Рыгор МФ
04.08.2008 16:14

:)
Ну мы думалі што-небудзь прыстойнае намаляваць, але ж мы як-бы па-за конкурсам ( ну нельга ж перамагаць у сваім жа конкурсе =) ) , таму й сьцябліся збольшага. У наступным годзе будзе яшчэ круцей :-)

Дадаць каментарый