09:04 28.07.2008

Акцыя у Бабруйску: “Са святам, паўнагадовая Беларусь!”

Учора ў Бабруйску актывісты руху “БУНТ” правялі сьвяточную акцыю “Паўнагадовая Беларусь - Час Быць Самастойнымі!”.

На ўездзе ў горад, на мосце, актывістамі быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Пад час вывешчання сцягу кіроўцы аўтамабіляў сігналілі ў падтрымку.

Таксама былі распаўсюджаны ўлёткі і налепкі з віншаваннем. У гэты дзень у Бабруйску павінен быў адбыцца канцэрт “УСЕ НА velcom”. Людзі, якія чакалі пачатку канцэрту недалёка ад Гарвыканкаму, таксама атрымалі ў рукі віншавальныя ўлёткі.

Нягледзячы на вялізную колькасць міліцыянтаў для аховы пляцоўкі (некалькі соцень), ніхто, на шчасце, затрыманы не быў.


Тэкст улёткі:

Са Сьвятам,Паўнагадовая Беларусь! 27 ліпеня – дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Менавіта 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Наша краіна набыла ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы: сваю Канстытуцыю, герб і сцяг, беларуская мова стала дзяржаўнай. Да 1996 года гэты дзень быў Святам Незалежнасці Рэспублікі.

Пасля супярэчлівага рэферэндума 1995 года Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ніхто не аспрэчвае ролю беларусаў у перамозе над фашызмам. За дзейсны супраціў акупантам Беларусь сталі пазнаваць і шанаваць у свеце, БССР стала сябрам-заснавальнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Аднак, на жаль, мела толькі намінатыўную незалежнасць, ва ўсім падпарадкоўваючыся загадам Масквы.

Атрымаць Свабоду мы змаглі праз паўстагоддзя, пасля распаду Савецкага Саюза. Менавіта 27 ліпеня 1990 года жыхары Беларусі атрымалі магчымасць быць грамадзянамі незалежнай краіны, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Са Святам, беларусы!

Рух супраціву “БУНТ” 27.07.2008.

Фотаздымкі:

Каментарыі (8)

# Менск
28.07.2008 09:18

МАЛАЙЦЫ, што не спіце летам!!

# Xopca
28.07.2008 09:18

:)

# Алег
28.07.2008 09:24

+1

# zmagarka
28.07.2008 10:52

добра, што не забралі :)

# pravy babruj4anin
28.07.2008 13:26

-1

# rejka
28.07.2008 15:49

Вельмі добра! Файна :-)

# independent
29.07.2008 17:40

ПРАВИЛЬНО! НАСТАЛО ВРЕМЯ БЫТЬ САМОСТОЯТЕЛЬНЫМИ, НЕЗАВИСИМЫМИ ОТ РОССИИ! Если бы Беларусь ориентировалась не на Россию, а на Запад, она была бы уже в Евросоюзе, и жизнь была намного лучше, а белорусский народ задуренный пропагандистскими СМИ и ничего не понимает и не соображает, как малые дети

# evro
29.07.2008 17:42

Белорусский народ потому и живёт хуже всех, потому что задурен пропагандистами и не понимает как хорошо можно в Европе, войдя в Евросоюз

Дадаць каментарый