21:35 09.08.2008
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Грузіяй

А 12-й ранку каля амбасады Расеі ў Літве прайшоў пікет супраць расейскай інтэрвенцыі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках грузінскія, літоўскія і беларускія сцягі, плакаты і расцяжкі з лозунгамі "Спынім расейскую агрэсію!", "Belarus with Georgia! Russians, go home!", "No war!", "Russia is not peacekeeper but piecekeeper" і іншыя.
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грузінскай дыяспары, літоўская моладзь, высокапастаўленыя палітыкі, а таксама беларусы - актывісты руху супраціву БУНТ.
Пасля завяршэння пікету ўдзельнікі накіраваліся да амбасады Грузіі. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Літве Гіоргій Кердзікашвілі выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто прыйшоў падтрымаць сёння грузінскі народ. Ён заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы Грузіі ў "інфармацыйнай вайне" супраць расейскага агрэсара: ладзіць акцыі падтрымкі ў сваіх гарадах, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю аб ваенным канфлікце на форумах і ў livejournal.
Відэа і фота:















Каментарыі (8)
09.08.2008 21:41
Класс! Молодцы оперативно! Вижу знакомые лица. (Ждем своей акции!)
09.08.2008 21:47
Шмат людзей, прыемна. Чытаў аб тым што літоўцы здаюць грошы на дапамогу раненым, сіротам.
09.08.2008 22:03
Людзей як раз няшмат. Няўжо людзі не разумеюць, што адбываецца? Сёньня Грузія, заўтра - Украіна, а потым і да Літвы дойдзе чарга
09.08.2008 22:13
2 Пятрас з-пад Вільні (цяпер):
людзей было сапраўды даволі шмат. асабліва калі параўноўваць акцыі салідарнасці ў менску і вільні!! улічваючы, што ў вільні амаль у 5 разоў менш жыхароў.
10.08.2008 09:36
Малайцы!
10.08.2008 12:38
Spasibo vsem kto s nami!
10.08.2008 15:09
istino to chto russkie zashli v Qruzii i ubili sotni liudei. A ne qruzini zashli v Rossiu.
Sposibo za meeting kotoriy vi provodite. Pus mir uznaet kto prav a kto net.
Za svobodnomu nezavisomu Qruzii !!!
12.08.2008 00:17
Bolvanchiki proamerikanskie! skolko mozhno idti na povodu u poloumnoj ameriki!!!! pora i samim nauchitsa dumat o buduschem sobstvennoj strany!
saakashvili -- shestjorka Busha.
xotite takoj zhe shestjorki dlja belarusi???
Дадаць каментарый