|
|
11:46 02.09.2008 Акцыі
Напярэдадні святочнай школьнай лінейкі лідскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю супраць новаўвядзеннняў у сістэму сярэдняй адукацыі.
Каля лідскіх школаў з'явіліся графіці "Рэформа адукацыі - здзек з моладзі!", "Хачу ва ўніверсітэт, а не на завод!", "Не - падвойнаму выпуску!" і іншыя.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
10:08 26.08.2008 Акцыі
Мінулымі днямі магілёўскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю - расклеілі па горадзе ўлёткі з выяваю і асабістымі прыкметамі Галоўнага Падазраванага ў выбуху 3-4 ліпеня ў Менску "па версіі моладзі", заклікаючы ўсіх, каму вядомы пазначаны на фота чалавек, паведамляць у Магілёўскую міліцыю. Цікава, што мужчына на фотаздымку вельмі падобны на прэзідэнта Беларусі.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (11)
18:31 10.08.2008 Акцыі
Сёння ў Менску актывісты БУНТ’у правялі акцыю супраць расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Грузіі.
Каля амбасады Грузіі ў Беларусі была праведзена акцыя салідарнасці з грузінскім народам. Маладзёны трымалі ў руках расцяжку “Грузія, мы з табой! Russians, GO HOME!”, а таксама грузінскі сцяг. У амбасаду Грузіі быў перададзены ліст са словамі падтрымкі.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (50)
21:35 09.08.2008 Акцыі
А 12-й ранку каля амбасады Расеі ў Літве прайшоў пікет супраць расейскай інтэрвенцыі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках грузінскія, літоўскія і беларускія сцягі, плакаты і расцяжкі з лозунгамі "Спынім расейскую агрэсію!", "Belarus with Georgia! Russians, go home!", "No war!", "Russia is not peacekeeper but piecekeeper" і іншыя.
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грузінскай дыяспары, літоўская моладзь, высокапастаўленыя палітыкі, а таксама беларусы - актывісты руху супраціву БУНТ.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (8)
15:43 07.08.2008 Акцыі
Сябры!
Як вядома, у інтэрнэце пачалася акцыя «Запалі свечку за Тыбет». яе ініцыятары заклікаюць выказаць салідарнасць з Тыбетам, запаліўшы свечку 7 жніўня а 21:00 (па мясцовым часе). акцыя прымеркаваная да пачатку 29-ых летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у Пекіне.
Прапануем беларускім інтэрнэтчыкам далучыцца да акцыі салідарнасці, паставіўшы сабе ў дзённікі наступны малюнак:
Чытаць далей...
Каментаваць (9)
11:17 30.07.2008 Акцыі
Учора ў Берасці моладзевыя актывісты зладзілі чарговую акцыю - на вышцы пры ўездзе ў горад быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.
На працягу трох дзён: 26, 27 й 29 ліпеня ў горадзе вывешвалася нацыянальная сымболіка. Хваля актыўнасці моладзевых структураў прысвечана святкаванню Дня Незалежнасці.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
10:45 28.07.2008 Акцыі
27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны угодкам прыняцьця дэклярыцыі аб незалежнасьці Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны.
Атмасфэра была сьвоточнай: музыка, усьмешкі, таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі - тое, што робіцца адметнасьцю
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
09:04 28.07.2008 Акцыі
Учора ў Бабруйску актывісты руху “БУНТ” правялі сьвяточную акцыю “Паўнагадовая Беларусь - Час Быць Самастойнымі!”.
На ўездзе ў горад, на мосце, актывістамі быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Пад час вывешчання сцягу кіроўцы аўтамабіляў сігналілі ў падтрымку.
Таксама былі распаўсюджаны ўлёткі і налепкі з віншаваннем.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (8)
17:28 22.07.2008 Акцыі
18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы.
Чытаць далей...
Каментаваць (1)
00:22 17.07.2008 Акцыі
Вчера днём молодёжные активисты принесли к сданию КГБ мешок с пустыми коробками из-под сока. На них, также, как и на мешке, были надписи "вещдок". А на тротуаре у входа в КГБ появилась надпись "Стоп террор!".
"Несмотря на заверения президента о том, что оппозицию не будутпреследовать в связи с недавними взрывами, репрессии сильно возросли. Абсурдность таких действий заключается в том,
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
23:40 16.07.2008 Акцыі
Сёння ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі апазіцыі па справе аб выбуху 4-га ліпеня ў Менску.
Ля амбасады Беларусі маладыя людзі, сярод якіх былі актывісты БУНТ'у, МФ і студэнцкага аб'яднання ЕГУ "Студальянс", зладзілі перфоманс. Маладзёны, пераапранутыя ў супрацоўнікаў КДБ, "затрымалівалі" і "абшуквалі" студэнтаў, які трымалі дома пустыя пачкі ад соку, падручнікі па хіміі, гайкі і балты.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (16)
20:55 14.07.2008 Акцыі
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня.
У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
12:57 07.07.2008 Акцыі
Хутка выбары, і шэдэўры БТ вылятаюць з хуткасцю ракеты. У новай "Панараме" сюжэт пра апазіцыйную моладзь, якая "косіць" ад войска. Сасім, Вячорка, Каліта, Корбан ды іншыя - прычыну адкосу кожнага раскладваюць па паліцах. У сітуацыі "алкаголіка Корбана" БТшнікі, насуперак заканадаўству РБ, здымаюць яго асабістую медыцынскую справу. Іншага ад іх чакаць не прыходзілася, а вось Алег з лёгкасцю мог бы падаць у суд і выйграць справу. Выйграць - у любой цывілізаванай краіне...
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
17:28 04.07.2008 Акцыі
Актывісты моладзевага руху супраціву БУНТ выказваюць шчырыя спачуванні пацярпелым у выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску.
Мы заяўляем, што катэгарычна асуджаем дзеянні тых, хто здзейсніў гэты жахлівы тэракт і рашуча выступаем супраць любых гвалтоўных дзеянняў.
Чытаць далей...
Каментаваць (8)
11:45 30.06.2008 Акцыі
Іван Стасюк аштрафаваны
Сёння раніцай у Берасці адбыўся суд над затрыманым учора за распаўсюд улётак бунтаўцам Іванам Стасюком. Хлопец атрымаў штраф памерам 70 тысячаў рублёў.
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, паведаміў, што пры затрыманні Івана міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба: заламалі рукі, заштурхалі ў аўтамабіль, да суда трымалі ў пастарунку.
Каментаваць (0)
18:21 29.06.2008 Акцыі
У Берасці затрыманы Іван Стасюк
Сёння каля 12:30 у Берасці падчас распаўсюду друкаванай прадукцыі аб Еўрапейскім Звязе быў затрыманы актывіст БУНТ'у Іван Стасюк. Да суда Іван будзе знаходзіцца ў ІЧЗ Ленінскага РАУСа г. Брэста. Гэта ўжо яго трэцяе затрыманне на працягу месяца, таму хутчэй за ўсё суддзя вынясе пакаранне ў выглядзе арышту.
Сам суд адбудзецца заўтра, 30 чэрвеня, у 9:30 раніцы па адрасе: вул.Леванеўскага, дом 1. Заклікаем усіх неабыякавых падыходзіць падтрымаць Івана.
Каментаваць (8)
00:01 27.06.2008 Акцыі
Нарэшце пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў.
У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны:
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
11:54 19.06.2008 Акцыі
Акцыя супраць ментаўскога самавольства адбылася ўчора ў Берасці. Моладзевыя актывісты выйшлі на адну з самых ажыўленых вуліц горада і разгарнулі расцяжку “"Живой щит: ГАИ оправдали, потерпевших обвинили".
Маладзёны прастаялі каля 20 хвілінаў, пасля чаго патруль міліцыі затрымаў двух удзельнікаў акцыі - актывіста БУНТ'у Івана Стасюка і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Скрабца.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
01:36 18.06.2008 Акцыі
Расцяжка з такім тэкстам з'явілася ўчора на адным з мастоў Горадні.
Такім чынам гарадзенскія студэнты адзначылі паўгады са дня адмены ільгот для самых малазабяспечаных слаёў насельніцтва і нагадалі людзям, што ўлада ў пошуках сродкаў на сваё далейшае існаванне не спыніцца не перад чым, і наступнай "ахвярай" улады можа стаць кожны.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
00:53 17.06.2008 Акцыі
Учора вечарам у Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
Міліцыя, таксама традыцыйна, выконвала месячны план па лоўлі злачынцаў: падчас акцыі былі затрыманыя 4 актывісты БУНТу.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
Далей
Архіў »
2008 »
09
|